Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Хутка казка

Шэрасць. Млявасць.
Варона – адзіны насычаны колер,
Хоць які…

П’ю гаркавасць –
Салёным сцякае ў сэрца па горле
Ад тугі.

Дзень пад коўдрай
Хавае, пакрыўджаны, вока і вуха
Ад людзей.

Ноччу поўня
Прыцягне з паўночных краёў завіруху –
Намяце…

Будзе ясна!
Па коўдры бялюткай пакрочыць шчаслівы
Новы дзень.

Хутка казка
Калядныя песні на санках руплівых
Прывязе!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Хутка казка - Валянціна Драбышэўская