Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Боба і слон. пераклад песні з аднайменнага к. ф

Дзе баабабы выйшлі на схон
жыў на паляне ружавы слон.
Можа і быў ён крышачку шэр.
Боты насіў ён – соты памер.

Ды пачаліся змены ў яго.
Ўзяў паляўнічы хітры ў палон.
І ў заапарку, пахмурным днём
стаў ён звычайны шэрым сланом.

– Ныеш дарма, бо няма і бяды.
Ведаю ж добра – ружавы ты.
Мо выпадкова дзесьці ў сне
ты каўзанаў ледзь па шэрай сцяне.

Добры мой слонік ты выбачай,
Шэрасць жыццёвых дзен не ў адчай.
Хутка адорыць сонца ўзыход.
Ружавым будзе кожны куток.
Кожны куток

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Боба і слон. пераклад песні з аднайменнага к. ф - Франак Нырка