Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Якія песні ні спявай

Якія песні ні спявай,
Якому Богу ні маліся, –
Калі ўжо сказана: “Бывай!”, –
Вярнуць былое не імкніся.

І як ты час спыніць ні мар
Пад споведзь дзён звонкагалосых, –
Гадоў жыццёвы каляндар
Даўно ўжо складзены ў нябёсах.

Нам толькі мары спеліць-грэць,
Свае патолячы прывычкі,
І ўслед за зоркаю гарэць,
І растварыцца ўслед за знічкай…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Якія песні ні спявай - Мікола Шабовіч