Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Межы

Калі спякотна – прыпячэ.
Няхай і ўлезеш у лядоўню.
Ня хопіць часу на яе.
Не дастаткова спёку звонку…

Сваё цяпло не бавіць час.
Яно марнуе час на роздум.
Знаходзяць розум кожны раз,
калі хвіліна ёсць свабоды.

Калі ня трэба бараніць
мяжу паміж дзьвума часамі.
Ледзь халадзейшым і жывым,
і пацяплеўшым на падмане.

Тэмпература мае сэнс
ня толькі дзеля нашых нэрваў!
Яна агенчыкам нясе
несуразмернасць стану цемры.

Святло не можа не гарэць,
не даючы спакою скуры.
А скура? Што яе глядзець?
Яна заўсёды была мурам.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Межы - Франак Нырка