Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Развіццё

Памылкі ўсё? Што я раблю?
Я спадзяюся, ёсць памылкі.
І выпраўляць іх не хачу.
Яны нагода і падтрымка.

Калі іх выправіць усе,
Усе ад самага пачатку;
Дык будзе сумна на лісце,
І не зрабіць ужо нататкі.

А трошкі – добра ўяўляць –
У лепшым крочыш накірунку,
Адкуль не цяжка выпраўляць,
І дадаваць да сэнсу думкі.

Памылка гэта першы крок,
“АГУ” замест “магу”, таксама.
Мы толькі потым маем зрок,
І пазнаем, і клічам – МАМА

Але ж! Патрэбны крок другі,
А потым трэці і чацьвёрты…
Каб уявіць – магчыма йсці.
Магчыма поўзаць, або лётаць.

Калі ж памылак не знайсці,
І мова ісціну складае;
Жаданне трэба, каб ісці.
Шкада таго, што пакідаеш.

Жаданне новага нясе,
Як рухавік, або як крылы.
Пакуль не спаліш у хлусьне,
І дасягаць мы маем сілы.

Але, спаліўшы рухавік,
Ужо не будзеш набліжацца…
Ну вось забіў апошні цьвік,
І застаецца спадзявацца…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Развіццё - Франак Нырка