Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Затухаюць касьцельныя сьвечкі

Затухаюць касьцельныя сьвечкі.
Час ісьці – я хачу быць з Табою.
Там, за крок, непагасныя спрэчкі –
Я ж к Табе сваё сэрца ўзьнёс.

Так патрэбна Твая мне пяшчота
Ў час калі прабываю з журбою,
Ў час калі непакоіць самота
І не хваліцца посьпехам лёс.

Для Мяне ж Твая радасьць – усьмешкай,
А Твой сум, як пякучай сьлязою,
Твой жа крок – мне адзінаю сьцежкай
Праз жыцьцё да Цябе, да нябёс…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Затухаюць касьцельныя сьвечкі - Яўген Бартніцкі