Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Свабоды і вясны!

Ляжаць! І сцелюць на падлогу.
Стаяць! Паставяць да сьцяны.
Бяжаць! І служаць свайму “богу”.
Не спаць! Нібыта ў час вайны.
Страляць! І нацыя ў шоку.
Ірваць! Як служкі сатаны.
Трымаць! Усіх на кожным кроку
Спыняць! Дасталі ўжо яны.
Шаптаць…З бярозы выпіць соку.
Сьпяваць…Ў лесе ля сасны.
Кахаць…І выйсьці на дарогу.
Чакаць…Свабоды і вясны!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Свабоды і вясны! - Алесь Круткін