Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не магу, не хачу адмовіць

Не магу, не хачу адмовіць,
Калі просяць вочы твае,
Калі рукі пяшчотна ловяць,
Твае рукі ловяць мае.

Сёньня твой, я сьцялю нам ложак,
Выдзяляючы эндарпін;
Я твой бог, твой д’ябал бяз рожак,
Муж любімы твой, бацька, сын.

Я прыйшоў. Ты рабі, што трэба:
Расцалуй альбо прагані,
Альбо выплаві зь мяне срэбра
На сваім залатым агні.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Не магу, не хачу адмовіць - Славамір Адамовіч