Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пустэча кароткіх гудкоў

Гартаеш кантакты. Пракляты смартфон
Стварае уражаньне мноства людзей.
Шукаюць на схову апошні патрон
Крыштальныя зрэнкі разьбітых надзей.

Ня трэба! Ня трэба! Чакай! Не кладзі!
Нявынасна гукі кароткіх гудкоў
У скронях скрыгочуць. У пастцы душы
Задушаны немай адсутнасьцю слоў.

Пустэча, што цісьне, ірвецца знутры,
Расплюшчыла вочы, разбэсьціла кроў.
Забей мяне! Ты! Альбо ты! Альбо ты!
Пяцьсот песят восем ўкантакце сяброў.

Ня трэба, ня трэба… чакай… не кладзі…
Залежу ад боскіх тваіх кайданоў.
Ізноў паражэньне ганебна нясьці
Праз змрочную прорву кароткіх гудкоў…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Пустэча кароткіх гудкоў - Павел Бортнік