Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Бела Зямля

Сонечны дзень за шыбай тваёй.
Ты чалавек з вялікай сям’ёй.
Сцюжа пакіне родны твой край –
Ты толькі чакай, ты толькі чакай.

Усе супярэчнасці, доўгі прыгнёт.
Увесь наш прыціснуты, хісткі народ.
Талент спрадвечны, які тут жыве –
Узыйдзе на гару, агонь развядзе.

І ён заблішчыць сярод Бела дня.
Сцягам Чырвоным на “Бела Зямля”.
Агонь не пагасне – ён будзе гарэць.
Ярчэй кожны момант і “Душы Нам грэць”.

“Гэй! Беларусы!” – пачне ён крычаць.
“Усе да мяне! Больш не трэба маўчаць!”
Музыкі зайграюць, на сцэну ўзыйдуць.
Іх творчасць ужо ад людзей не крадуць.

Прыедуць к агню людзі з іншых краін.
Што тут не былі шмат гадоў і гадзін.
Успомняць свой талент, што калісь загубілі.
Успомняць, як цяжка за “межамі жылі”.

А на вуліцы сонейка яркае ззяе.
І ветрык лагодны пяшчотна гуляе.
Птушкі ў небе спяваюць вясне.
Усё так цудоўна, як быццам у сне.

Знойдзе Краіна сваю прыгажосць.
І Беларус больш не будзе ў Ёй госць.
Цярпліваю працай і воляй сваёй.
Даб’ецца ўсяго і мінуе “застой”.

Карэнная нацыя і родная мова.
Вось план развіцця – вось Усім пастанова.
Нічога другога, каб быць БЕЛАРУСАМ.
ДАСТАЛА жыццё ў пятлі пад прымусам.

Усе доўга цягнулі “Кабылу” за хвост.
Яна ўжо старая – не цягне свой “Пост”.
Заменаю ёй былі ўсе “Кані”.
Аднак сапсавалісь у калгаснай раллі.

Вялікія людзі на нашай Зямлі.
Пад старасць сваю са “сцэны” сышлі.
Творчасць ад іх застанецца хоць.
Трэба ўжо – “Хлопец” – хопіць, СЫХОДЗЬ.

31.03.2011

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Бела Зямля - Андрэй Шульга