Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Да смерці

У цябе ёсць тое, дзеля чаго трэба жыць.
У мяне ёсць нешта, за што не страшна памерці.
Няма сэнсу мінулае варушыць,
Няма сэнсу нянавісць ў сэрцы несці.
2 рукі. У іх нельга трымаць весь сусвет,
Іх працягваюць тым, хто слабейшы.
Тых, ў ч’іх душах пакінуў ты след,
Адпусці за далёкія розуму межы.
Не чакай. Бо замкнёнае кола,
Бо ў шчасця няма тых часовых мер.
Ты прачнуўся, скажы галоўнае слова:
Я жыву! Адчуваю! Тут і цяпер.
Ты любі, ты кахай. Толькі чыстым сэрцам.
Толькі так, як прымае твая душа.
Не глядзі як ліства зіхаціць за акенцам,
А выходзь, адчувай гэты шэпт ў вушах.
Азірніся вакол. На хвіліну спыніся.
Не спяшайся на працу, у краму, дамоў.
Уяві! Табе гэта не сніцца.
Адчувай і не трэба больш слоў.
Ты дагэтуль не жыў. Існаваў.
Ты чамусць на гэта забыўся.
Бо свабода ў розуме, свабода той храм,
За які і не страшна да смерці біцца.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Да смерці - Ганна-Дамініка Каліноўская