Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пусты касцёл

Пусты касцёл.
Разбураныя сцены.
Вятрыска гойсае па алтары.
І ціш вакол…
Вакол спакой пякельны,
Няма душы на гэтае зямлі.
Цвінтар аброс імхом,
Крыжы між дрэў хіляцца,
І камень крышыцца ў пясок.
Хто тут ляжыць?
Мо наша памяць?
Ці будучыня нашых праайцоў?

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Пусты касцёл - Алесь Рыбачонак