Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Падманваю сябе

Падманваю сябе, свой дзень пусты, –
Нібыта міска стравы ў ліхалецце.
Пішу не вершы я – пішу лісты,
Пяро макнуўшы ў думнае дасвецце.

Яснее зрок, але у цемнаце
Заходзіцца бязгучным рэхам сэрца.
Загойваю сябе на той вярсце,
Дзе нам з табой не доліла сустрэцца.

Стаміўся ад уражанняў паэт.
Маленькі сын ад чэрствасці хварэе.
Крыжы трывожнай памяці! А свет…
Завалы кніг! А людзі не дабрэюць.

Дрыготкія лаўлю агні вачэй,
Якія свецяць толькі мне, здаецца.
Падманваю сябе, пакуль яшчэ
Цыганка-рыфма плача і смяецца.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Падманваю сябе - Яўгенія Янішчыц