Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я выцісну цябе з сябе

Я выцісну цябе з сябе,
Як выціскаюць яд змяіны.
Не разбудзіўшы напаміны,
Ссівеўшы на глухой сяўбе,
Стрываю ўсе абразы, кпіны.
Я выцісну цябе з сябе,
Як выціскаюць яд змяіны.
У харашбе,
У варажбе
Усю святую
Да хвіліны
Я выцісну цябе з сябе,
Як выціскаюць яд змяіны.
Чаму мне злосці не стае,
Каб рэзаць там,
Дзе ўкус змяіны,
Каго вініць?
Усе правіны –
Яны мае, мае, мае!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Я выцісну цябе з сябе - Рыгор Барадулін