Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я шукала цябе на разбураных вуліцах памяці

Я шукала цябе на разбураных вуліцах памяці,
як апошні прамень, за які мне трымацца ў жыцці.
У каменным дажджы маё сэрца цяпер раствараецца,
пад аховай яно – і па ім немагчыма прайсці.
Я шукала цябе, а знаходзіла цені забітыя.
I сябе пазнавала ў іх душах крывых і вачах.
Я звалілася ўніз, і вышыні, хлуснёю размытыя,
спачуваннем залізваюць раны – разгорнуты жах.
Я шукала… А хто адшукае мяне і адкрые мне
свет, дзе крылы – пачуцці любімых вачэй.
Гэту мару схаваю пад свежым трывалым інеем,
каб ніхто не заўважыў, што я не кахала яшчэ.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Я шукала цябе на разбураных вуліцах памяці - Наталля Дзівіна