Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не шукала

Не шукала,
Не спакушала,
Чакала.
Сустрэла –
Не распазнала.
Не зберагла,
Не ацаніла,
Недакахала,
Не наталіла.
Не сцярпела,
Не даравала,
Забараніла.
Згубіла –
Засумавала.
Замкнулася,
Не змагалася,
Разуверылась,
Спадзявалася.
Змірылася,
Адпусціла,
Памылілася.
Пабегла –
Спазнілася.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Не шукала - Тамара Аўсяннікава