Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Магчыма, калісьці

Магчыма, калісьці…
Магчыма, ніколі…
Гасподзь, мне якую Ты
Выкраіў долю?
Люляла калыскі.
Кахала. Цярпела.
У вогнішчы помсты
І здрады гарэла.

Шукала. Ці тое?
Пісала. Дзе сшытак?
Сумненні – адзіны
Стабільны здабытак.
Пад белаю столлю
Аркуш – белы-белы,
А думак радзіны
Шчэ не падаспелі.

Дакорліва стукне
Ў акенца таполя:
– Народзяцца думкі твае
Ці – ніколі?..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Магчыма, калісьці - Святлана Локтыш