Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Нас возера прысніла

Нас возера прысніла.
Нас возера вязло.
І літасці прасіла
Кляновае вясло.

Спакойная вада.
На беразе вуголле.
А нехта спіць, відаць,
У вопратцы на голлі.

Такі спакойны міг.
Зялёны вецер лета.
Сягоння верым мы
Яшчэ мацней, чым летась.

Які трывожны міг!
І войны…
І радзіны…
І як блізняты – мы
Пад сэрцам у Радзімы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Нас возера прысніла - Юрка Голуб