Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я прыпадаю на калені

Я прыпадаю на калені
Халоднымі пустымі днямі:
Малюся ў ціхім задуменні.
За тых малюся, хто не з намі.

Малюся за пупышкі вецця,
За прыгажосць і веліч соснаў,
За тое, што шапоча вецер,
За прышласць і бясконцасць вёснаў,

За выгіб шэі лебядзінай,
За цуд ружовае прасторы,
Каб да апошняе гадзіны
Я мог быць на каханне хворы.

Каб зноў за золатам узлессяў
Маглі б яшчэ паклікаць далі,
А рэха загучала б песняй,
Што летась мы не даспявалі…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Я прыпадаю на калені - Ладзімір Зброя