Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ветэрану

Як твае справы, ветэран?
Гады няўмольна побач крочаць,
Прамы ў дугу сагнулі стан,
А ран яны зусім не лечаць.

Амаль сляпым прыйшоў з вайны:
У галаву было раненне.
Перад вачыма тыя дні,
Ды ў вачах даўно зацьменне.

І не патрэбен павадыр –
Па успамінах думкі водзяць;
Бяда, што ногі ўжо не ходзяць…
Суседка прынясе вады,

Раз у месяц з’явіцца сынок
З нявесткай, вымыюць падлогу.
Уначы малюся: дай жа Бог
Дажыць яшчэ да Перамогі!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ветэрану - Вольга Грыдзюшка