Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Маленькі сынок

Маленькі сынок…
***************************
Што зрабілася, брат?
Стаў зусім ты чужы…
Мы ж стаялі ў рад
На бацькоўскай мяжы.

Ты малодшанькі быў,
А таму пестунок.
Бацька ўсё гаварыў:
“Мой маленькі сынок!”

Падкідаючы ўгору
На дужых руках.
І падскокваў падворак,
Мінаючы дах.

Захінала матуля,
Як птушка, крылом…
Вырас з ейнай кашулі,
Цесным стаў яе дом.

Не глядзіш ты цяпер
У яе нават бок.
Чалавек. а ці звер
Ты, маленькі сынок?..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Маленькі сынок - Лёля Багдановіч