Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зноў чакаем

Зноў чакаем

Зноўку май. Наўкола у садах
Водар кветак хмельны і духмяны.
Я стаю з сыночкам на руках
Каля нашых веснічак драўляных.

Так прыемна ветрык студзіць твар,
Туліцца да сэрца хлапчанятка,
Грэе сонейка з-пад лёгкіх хмар.
Дзесьці на Алтаі служыць татка.

Мы сумуем: (як ён там без нас?)
Вось ужо паўгода, як паехаў.
Хутка мо звальненне у запас–
Нарадзіўся зноў сынок-уцеха.

Мы сям’ёй, а ён жа там адзін
Пісьмаў з фотакарткамі чакае…
І малюе двухгадовы сын,
Бо пісаць умення не хапае.

І пасля квітнеў май шмат разоў,
Вырас хлопчык, стаў у строй салдатам.
І са службы мы чакаем зноў,
Толькі ужо сына, разам з татам.

1983 г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Зноў чакаем - Ніна Кавальчук