Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш А рука пацягнулася зноў да пяра

А рука пацягнулася зноў да пяра:
Запісаць уяўленні гатова.
Я адчуў, зразумеў, што настала пара
Для майго паэтычнага слова.

Я не буду пісаць аб бяспечнай цішы,
Не скажу анічога пра скруху.
Толькі я напішу пра парывы душы,
І пра тое, што сэрцам падслухаў…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш А рука пацягнулася зноў да пяра - Пётр Шакола