Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мелодыя душы

Мы танцавалі ў цішы
Пад зораў казачным свячэннем.
I толькі музыка душы
Табе гучала прысвячэннем.

Мы адчувалі – я і ты –
Адно гарачае дыханне.
I гэты сцішаны матыў
Лунаў мелодыяй кахання.

Мы танцавалі, як у сне,
У белым танцы карнавала.
I гэта музыка мяне
З табой навекі паяднала.

I нечакана мы сплялі,
Сплялі з табою нашы рукі.
А над зямлёй усё плылі,
Усё плылі любові гукі.

Мы танцавалі ў цішы
I адчувалі, што кахаем,
I гэту музыку ў душы,
Нібы каханне, захаваем.

Мы танцавалі ўдваіх
У тую ноч пад Шляхам Млечным.
I гэты міг, чароўны міг,
Здаваўся нам святым і вечным.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Мелодыя душы - Уладзімір Мазго