Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я ўслаўляю жанчын

Я ЎСЛАЎЛЯЮ ЖАНЧЫН.

Дзень жанчын запрашае мяне да пяра,
Напісаць дыфірамб. І папера гатова.
Гэта значыць, сяброўкі,- прыйшла зноў пара
Для майго паэтычнага слова.

Я магу ўспамінаць пацалункі ў цішы
І чаканні каханай… Паслухай! –
Лепш я тут напішу пра парывы душы
І пра тое, што сэрцам падслухаў.

Кожны з нас, маладых і дарослых, мужчын
Адчуваў у жыцці Вашу ласку,
Меў нагоды і колькі сапраўдных прычын,
Каб назваць Вас Багіняй і Казкай.

Вы нясеце ў сабе дабрабыт і пакой,
У вачах Вашых свеціцца сонца.
Прыгажосць Ваша кліча, вядзе за сабой,
Вымагае любіць, шанаваць Вас бясконца.

Нараджаеце нам Вы дачок і сыноў,
Вашы мудрыя планы сямействы трымаюць.
І ў дзень Вашага Свята сваім вершам ізноў
Я ўслаўляю жанчын!
Хай збываецца ўсё. што яны загадаюць!

2015, сакавік.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Я ўслаўляю жанчын - Пётр Шакола