Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Восьмы сакавік

У вясновы Восьмы – кветак свята
На Міжнародны дзень жанчын,
У нас, мужчынаў ды рабятаў
Нагода ёсць дапамагчы
Матулям, сёстрам і каханкам,
Бабулям ды суседкам
Памыць, дагледзіцца шчэ з ранку,
Купіць ў краме кветкі.
Няхай, адмроіўшы ў пасцелях,
Няспешна прыбіраюцца,
Хоць дзень адзін у годзе цэлым
Мужчыны пастараюцца
Накрыць на стол, каб не саромець
Цудоўны ружавы букет,
Галоўны ён сягоння ў доме,
Затым – з ласункамі пакет.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Восьмы сакавік - Мікола Яўмененка