Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дзён маіх

Дзень мне векам здаваўся,
Покуль стрэнемся мы.
Помніш, як я хваляваўся?
Быў я заўсёды нямы.

Лёгка – у песнях пяецца.
Мне ж – дык адвагі не ўзяць.
Горы звярнуў бы, здаецца,
Чым тыя словы сказаць.

Дзень той даўно быў. Вясновы.
Доўга чакаю. Зіма.
З Марса вяртаюцца словы,
Што ж ад цябе іх няма?

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Дзён маіх - Ангеліна Дабравольская