Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Здаецца, сказана даўно

Здаецца, сказана даўно
табе і добрага, і злога,
а я чакаю ўсё адно
імгнення радасці такога,
калі растане стылы лёд,
заззяе промністай усмешкай
твой твар, і ў мройлівы палёт
мы паляцім таемнай сцежкай,
па следу нашага кахання
у зорны паімчым сусвет
і, нібы ў першае спатканне,
напішам новы наш санет,
такі, каб сэрца хваляваў,
і каб душа запалымнела,
каб нехта колісь прачытаў
і думаў : гэта ж пра мяне ён!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Здаецца, сказана даўно - Мікола Ляшчун