Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Усё ў жыцці здаецца проста

Усё ў жыцці здаецца проста,
На ўсё вы знойдзеце прычыны.
Як гэта цяжка быць дарослай,
Як гэта цяжка быць жанчынай.

Насустрач плёткам і абразам
Пранесці горда твар прыгожы,
Затое быць з каханым разам,
І ў гэтым толькі шчасце, можа.

А потым старасць, потым восень,
Хаваеш першыя маршчыны.
Хоць уваччу ўсё тая ж просінь,
Ды сэрца ные без прычыны.

Дачка сама адрэжа косы,
І рассказаць ёй немагчыма,
Як будзе цяжка жыць дарослай,
І ў колькі раз цяжэй – жанчынай.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Усё ў жыцці здаецца проста - Вера Вярба