Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Жывіце шчасліва

Жывіце шчасліва
Пад Божым прыглядам,
Каб быць адпаведным
Нябеснаму ладу.

Тварыце ласкава
Прачыстыя думкі,
Сплятуцца падзеі
Прыгожа ў карункі

Жыццёвай прасторы
Парадуюць вочы,
Пацешыцца сэрца.
Калі мы захочам.

Пацешыцца сэрца,
Пацешацца людзі.
Вы толькі паверце,
То так гэта й будзе.

Каб дружная песня
Ляцела над плотам,
Каб сіл засталося
Яшчэ і на потым.

Хай праца прыносіць
Вам плён несупынна.
Зямельку любіце –
Так жыць мы павінны.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Жывіце шчасліва - Ядвіга Рай
«