Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Цераз крыўду і боль

Цераз крыўду і боль, і нянавісць людскую,
Сцяўшы зубы, не ведаючы іншых слоў,
Я сябе, як вар’ят, паступова катую
У гучанні нямым гэтых шэрых радкоў.

Я не ведаю, дзе і калі гэта будзе:
Можа заўтра, а можа год праз пяцьдзесят.
За грахі мае ўсе мяне хтосьці асудзіць,
Моўчкі справу даробіць нахмураны кат…

Заплачу ўсё спаўны, колькі будзе патрэбна,
Покуль уздых свой апошні не вырву з грудзей.
Ну а зараз судзіць мяне, праўда, дарэмна,
Я не горшы, паверце, за іншых людзей…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Цераз крыўду і боль - Арцём Хандрыка