Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У суме мне лёс падсумуе

У суме мне лёс падсумуе
Страты-знаходкi,
Палiчыць гады.
Магчыма, тады й засумую
i горка заплачу тады.
Пакуль жа – я толькi сяную…
Густыя ўсё травы кашу…
Я з Музай капрызнай сябрую,
Я ласкi ў нябёсаў прашу:
Для здольных i таленавiтых,
У помыслах чыстых заўжды…
Хай тое, што працай здабыта,
На радасць будзе маладым!..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш У суме мне лёс падсумуе - Міхась Курыла