Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Паслязаўтра адбудзецца жнівень

Паслязаўтра адбудзецца жнівень, як цуд нечаканы,
І аздобіць на золку празрыстай расою траву,
Захавае зямлю ад прадвосеньскіх першых туманаў
І напоўніць зярнятамі чорнымі спелы кавун.

Ліпень доўга смяяўся: то ветрам нагоніць залеву,
То спякотаю з глебы апошнія кроплі збярэ…
Толькі веру, цяпер гэта пройдзе, мая каралева,
Будзе жнівень – з табою сустрэцца змагу ў рэшце рэшт.

“Жнівень будзе”, – я зноў паўтараю. Ён прыйдзе, паўстане –
Месяц жоўтых світанкаў, пяшчотнай азёрнай вады…
Хай жа ён падаруе адвечную радасць кахання,
Каб яна заставалася з намі заўжды. Назаўжды!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Паслязаўтра адбудзецца жнівень - Аляксей Арцёмаў