Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Мой жнівень

Яшчэ сплываюць промні на далоні
Агніста-апякаючым дыханнем.
Яшчэ не паскупіўся жнівень сёння
Насеннем росным улагодзіць ранне.
Яшчэ напоіць ноч гарачай кавай,
Лісліва пабуркуе вецер сонны,
Мядовай кропляй летні час сцякае,
Ды ўжо кружляе побач восень-донна…

…Мой Жнівень зазбіраецца дадому.
Амаль паўсотні год мы з ім знаёмы!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Мой жнівень - Таццяна Цвірка