Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Куды б ні зводзілі спакусы

Куды б ні зводзілі спакусы,
Багацьцяў прывідных мяхі…
У рэшце рэшт – на Беларусі
Твае ўсе сыдуцца шляхі.

Памкненьні сквапныя ня лашчы,
Цяльцу златому не служы…
Бо “шмат” – ня ёсьць сынонім “шчасьця”,
Ня рай-прытулак для душы.
17.10.06.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Куды б ні зводзілі спакусы - Алесь Наркевіч