Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Як жа хораша ўлетку

Як жа хораша ўлетку:
Грэе сонца, пахнуць кветкі,
У рэчцы цёплая вадзіца,
І чароўная крыніца
Дасць жывой вады напіцца…

“Эх, як хораша ўлетку!” –
Мне ўсміхаецца суседка.
Я таксама усміхнуся
І з суседкаю згаджуся,
Што так хораша улетку
Бачыць мне сваю суседку,
Разам з ёю усміхацца
І прыродай захапляцца.

Як жа хораша ўлетку
Абдымаць сваю суседку!
Грэе сонца, пахнуць кветкі…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Як жа хораша ўлетку - Пётр Шакола