Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Чаромхавыя вёсны

Помніцца час развітальны –
Пошчак салоўка куе,
Пахнуць чаромхай світальнай
Цёплыя вусны твае.

Неба высокае родніць
З юнай зямлёй спеўны пах –
Роснай галінкай чаромхі
Затрапятаў Млечны Шлях.

Услед за пялёсткавай веяй
Вёснаў нямала сплыло.
Бачыш: ізноў маладзее
Квеценню наша сяло.

Сцежкай іду асцярожна,
Згадка душу саграе…
Пахнуць світальнай чаромхай
Цёплыя вусны твае.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Чаромхавыя вёсны - Сяргей Законнікаў