Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Узьнясеньне

Веру: душу зразумее душа.
Вусны ня трэба сьціскаць гаротна…
Мілая,
Нас жа ніхто не змушаў
Так пакахаць –
Няўзнак.
А сьмяротна.
Слаўлю каханьне.
Што б ні было,
Хай прарастае яго насеньне…
Еднасьць дваіх – не няволі сіло,
Гэта маё і тваё ўзьнясеньне.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Узьнясеньне - Сяргей Законнікаў