Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Каханьне, дыханьне, пот трызьненьне, кроў

Каханьне, дыханьне, пот, трызьненьне, кроў,
І скуры са скурай салодкая стома,
Прызнаньне, жаданьне, зьнішчэньне Садома,
Каханьне, дыханьне, пот, трызьненьне, кроў.
Маўчаньне, растаньне, апошні крык грому,
Спатканьне, гучаньне неакрэсьленых слоў,
Каханьне, дыханьне, пот, трызьненьне, кроў,
І скуры са скурай салодкая стома.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Каханьне, дыханьне, пот трызьненьне, кроў - Анхела Эспіноса