Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Каханьне сэрцу не пакута

Каханьне сэрцу не пакута,
Яно цяпло душы твае;
Калі душа, што льдом закута,
У тых заковах адтае,

Калі зь яе луской спадае,
Зьмяінай скураю паўзе,
Набыты бруд, які не маеш
Пры першародстве і мальстве,

Калі душа, наўсьлед каханьню,
Па ўсіх пачуцьцях у бубны б’е,
Калі яна не сабе прагне,
А камусь пяшчоты аддае…
-20.04.17.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Каханьне сэрцу не пакута - Міхась Карцялёў