Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я КАХАЮ!

Я Кахаю – маё ў гэтым шчасьце!
Я Кахаю – маё ў гэтым гора…
Я з Каханьнем ня бачу нянасьця!
І тану я ў Каханьні бы ў моры…

Я дышу шмат лягчэй у Каханьні!
Я дышу ў Каханьні, бы злодзей…
Мне паветра зь ім – мёд на спатканьні,
А спатканьне, што дых у падводзьдзі…

Я жыву, бо з Каханьнем мне шчасна!
Я жыву, хоць балюча з Каханьнем…
Жыць з Каханьнем мне сьветла і ясна,
Хоць і дыхаць мне цяжка з Каханьнем…

Нават, хай гэта шлях багамола…
Жыць ня трэба мне йнакш – я Кахаю!
Будзь Каханьне маё хоць крамолай…
На ўвесь сьвет пракрычу – Я КАХАЮ!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Я КАХАЮ! - Валер Бычкоўскі