Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Нешта на сэрдцы цяжка

Нешта на сэрдцы цяжка.
Няма спакою ў думках.
Я не знахожу шчасьця
Нават у пацалунках.

Зьбіўся са шляху зямнога,
Мушу блукаць паволі.
Мне не патрэбна замнога,
Сябе не знайсьці ніколі.

Зноўку самотны настрой мой,-
Гэта звычайная з’ява.
Марным здаецца лёс мой.
Бязглуздымі робяцца справы.

Ў паветры лунаюць ідэі
І зьнікаюць у небе.
Навокал ня тыя падзеі.
Гэта нікому ня трэба.

Прага гарэлкі і сала
Запоўніла людзскія душы.
Заўжды ўсяго ім мала.
Ты сярод іх жыць мусіш.

Продкаў лунаюць цені,
Але хто іх узгадае?
Люд весь стаіць на каленях.
Люд паволі зьнікае.

Зноўку знайсьці Беларуса
Цяжка нават са сьвечкай,
Ды не падацца бы скрусе,
Ня стаць паслухмянай авечкай.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Нешта на сэрдцы цяжка - Сяргей Кульбіцкі