Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш З каханнем цяжка развітацца

З каханнем цяжка развітацца,
Пайсці зусім, пераступіць парог,
Расстацца – і душою не вяртацца,
Апошні ў сэрцы боль, апошні крок.
Апошняя,
маленькая надзея,
Яшчэ ўсё жывіць нашую душу,
Зламанае так дрэўца зелянее
І жывіцца праз нітачку-кару.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш З каханнем цяжка развітацца - Ніна Радзівончык