Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове

Верш Цяжка марыць аб нечым чароўным

Цяжка марыць аб нечым чароўным,
Сярод бруду ды каляін.
Лепей зьнікнуць з настроем самотным,
Не пабачыўшы сумных карцін.

Можа я вар’яцею..напэўна..
Толькі сэрца пакутуе зноў.
Так і трэба, ты скажаш гнеўна,
Гэта ростань жыццёвых шляхоў.

Толькі вытрываць трэба сэрцу,
І нянавісьць, і роспач, і жах.
Прыйдзе шчасьце к твайму акенцу,
Ды адчуеш каханьня пах.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Цяжка марыць аб нечым чароўным - Мікіта Прыходзька