Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Хоць бывае і цяжка мужчынам

Хоць бывае і цяжка мужчынам –
Горкіх слёз не убачыш ніколі.
Хіба толькі пралягуць маршчыны,
Як барозны ад плуга на полі.

Толькі поле шуміць ураджаем,
А маршчыны глыбеюць з гадамі.
I на твары, як след адчаю
I як боль, – маршчыны вузламі.

He, не плачуць наўзрыд мужчыны,
Толькі зубы сціскаюць ад болю,
Ды кладуцца барозны-маршчыны,
Заараць іх нельга ніколі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Хоць бывае і цяжка мужчынам - Леанід Якубовіч