Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Наведаў хатку, хоць і позна

Наведаў хатку, хоць і позна –
Няма славутае паэткі.
Замест гарбаткі, слоў і кроснаў –
Тут толькі кнігі, толькі кветкі.

І абразы нібыта плачуць,
А мне ад горычы здаецца:
Ці ў цэркаўку пайшла, няйначай,
Ці затрымалася у сенцах.

І пудзіць цішыню баюся,
І не хапае гучных слоў.
Паэтка роднай Беларусі
Тварыла моваю дзядоў.

Жыла у хатцы светлай, чыстай,
Цярпець умела і чакаць.
Хвартух надзеўшы свой квяцісты,
Гасцей любіла сустракаць…

Адкуль былі натхненне, сіла
І сэрца, поўнае турбот?..
Відаць, за нас мацней любіла
Яна свой край і свой народ.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Наведаў хатку, хоць і позна - Сяргей Чыгрын