Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Як змагла, так і жыла

Як у маці я жыла –
Да абеду спала я.
Потым косы завівала,
На вечарынку шыбавала.

А як замуж я пайшла –
Як папялушачка была:
Толькі мыла і варыла,
Моцна мужа я любіла.

Муж жа гэта не цаніў,
Піў, гуляў, сябе любіў.
На долю скардзілася я:
Такі ўжо лёс, зорка мая.

Потым мужа ўраз не стала,
Было дрэнна, гаравала.
Як раней, я гнула спіну
На сябе, дачку і сына.

Нядоўга ўдавіцай была,
Зноў мужыка сабе знайшла
І марыла: вось мне апора,
І ўся праца будзе спорай.

І зноў на граблі наступіла:
Муж піў гарэлку – я ламіла
Работу ўсю ў полі, дома –
Гісторыя ўжо вядома.

Муж усё са шклянкай, я – з касой,
У лес па дровы я з пілой,
І ночкай цёмнай, і з зарой –
Усё адна, усё самой.

Мне надакучыла ўсё гэта,
Рашэнне прынялая смела:
Збыла я мужа, гаспадарку –
І стала добра, няма сваркі.

Сяджу, чытаю з асалодай,
У лес па ягады з ахвотай,
Ля тэлевізара я зранку,
У час вячэрні я на ганку.

У трэці раз я замуж выйшла,
Каб было весела – не сумна,
Муж ёсць, каб каву падаваць
І пра хваробы расказаць.

Муж мой не п’е, у хаце дастатак,
Усюды – чысціня, парадак,
Усяго хапае поўнай чашай,
Не падвяло б здароўе наша.

Каб рытм у сэрцы быў нармальны,
Быў у норме ціск артэрыяльны,
Душа цяплом была сагрэта,
Прашу ў Бога толькі гэта.

Каб дзеці, унукі прязджалі,
З мужам нас не забывалі,
Каб сувязь з горадам мабільнай,
Настрой – вясёлы і стабільны.

І далей жыць і пажываць,
Прыбаўкі к пенсіі чакаць,
Як мага больш адпачываць,
Жыццё любіць, вершы пісаць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Як змагла, так і жыла - Яўгенія Саламаціна