Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш МАМА Ў ДЗЯЦІНСТВЕ БЫЛА СОНЦАМ

Мама ў дзяцінстве была сонцам…

Мама ў дзяцінстве была сонцам.
З яе пачынаўся дзень.
Потым акенцам.
Яна адкрывала свет.
Потым ахоўнікам.
Вартаўніком, калі стала –
Злавала мяне.
Раздражняла.
Потым зусім яна быццам патрэбна была, быццам не.
У час апошні яна стала Богам.
Сказаць бы…
Няма каму.
Але, быць можа, мама, калі ты – Бог,
Дык мяне чуеш?
23.12 2014.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш МАМА Ў ДЗЯЦІНСТВЕ БЫЛА СОНЦАМ - Наталля Галавач