Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У доме пад сонцам – жыве немаўля

У доме пад сонцам – жыве немаўля,
Цёпла, утульна ў тым доме,
Дзе пасялiлася
дабрыня,
Побач – i шчасце, вядома.

У доме пад сонцам – страчаюць людзей
Словам лагодным, падзякай.
Часта начуе там маладзiк
На мяккiх шпалерах, бадзяга.

У доме пад сонцам
жыве i шчаня
Гаспадарам на ўцеху.
А за вячэрай збярэцца радня –
Жартаў наробяць i смеху…

У доме пад сонцам – блакiтны абрус
Стол сагравае,
з букетам валошак.
У доме пад сонцам жыве беларус
З раённага цэнтра Валожын.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш У доме пад сонцам – жыве немаўля - Міхась Курыла