Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Жыве Беларусь, жыве

Жыве Беларусь, жыве
I будзе, i будзе жыць
У сэрцы маiм, ў галаве
Гучыць гэты лёзунг, гучыць

Нiбыта няма яе
Мяне раптам роспач узяў
Ды ўсе-ткi я знаю, жыве
Хоць гэтага мала з’яў

Я мову не чую амаль
Дзе ж дзелася, родная, ты
Ахутвае сэрца жаль
Ад гэтакай нематы

Я вочы убачыў твае
Надзея у iх брынiць
Жыве Беларусь, жыве
I будзе, i будзе жыць

Прыгледзься вазьмi, сагнiсь
Чый гэта след на траве
Хто мацi забыу – схамянiсь
Жыве Беларусь, жыве!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Жыве Беларусь, жыве - Уладзімер Гардзейка